Творчая сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай, аўтаркай кніг для дзяцей і падлеткаў Кацярынай Хадасевіч-Лісавой адбудзецца ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 24 кастрычніка. Аб гэтым zarya.by паведамілі ў прэс-рэлізе бібліятэкі.
«Загадка прынцэсы Агнэсы», «Прыгоды лісачкі Красуні», «Таямніца зачараванага балота», «Сакрэты аднаго каралеўства», «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха» – гэтыя і іншыя цікавыя творы даўно падабаюцца дзецям. Праз сваю творчасць і аўтарскую фантазію пісьменніца адчыняе юным чытачам дзіўны свет кнігі.
Творчая сустрэча – унікальная магчымасць пазнаёміцца і з задавальненнем паразмаўляць з таленавітай пісьменніцай. Аўтарка падзеліцца сваім багатым творчым вопытам, раскажа пра гісторыю стварэння кніг і герояў апошніх сваіх твораў.
Пачатак мерапрыемства ў 13.30.