6 верасня а 12 гадзіне ў канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбудзецца прэзентацыя дыска “Актавая кніга Брэсцкага Магістрата 1623-1626 гг.”
Асновай электроннага выдання з’яўляецца кніга з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Гэта самая старажытная з захаваных актавых кніг Брэсцкага магістрата.
Выданне фіксуе справы, якія разглядаліся на прцягу чатырох гадоў – з кастрычніка 1623 г. па кастрычнік 1626 г. На 706 старонках прадстаўлены копіі каралеўскіх прывілеяў, прадажныя, дароўныя, арэндныя лісты, тастаменты, скаргі жыхароў горада, каралеўскія і магістрацкія судовыя дэкрэты па маёмасных справа і інш.