21 лютага 12.00-15.00 (пятніца), набярэжная Ф. Скарыны, 32

Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка

ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна»

УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»

ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»

ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна»

 

12.00

Адкрыццё тыдня роднай мовы «Мова беларуская».

У праграме:

- тэатр моды ДУА «Сярэдняя школа №1»

кіраўнікі: Гузарэвіч Алена Васільеўна, Давыдава Таццяна Мікалаеўна;

- узорны ансамбль народнага танца “Крынічка”

кіраўнік: Куцень Ірына Сяргееўна;

- вакал – Дземідовіч Мілана;

- выстава маляванак – Бандарэнка Валянціна.

Праца пляцовак з 13.00 да 15.00

Майстар-класы

Каларыт ад лепшых берасцейскіх hand-made майстроў:

- вышыўка стужкамі (Марына Чысцякова);

- мяшочак жаданняў з лёну (Таццяна Ахраменя);

- кветкі з гафрыраванай паперы (Ірына Верамчук);

- саламяны анёлак (Ганна Борсук);

- льняная лялька (Галіна Масюк);

- талеркі з паперы (Юлія Заіка).

Гастрафэст па-беларуску

Даведаемся, як прыгатаваць беларускія стравы з кулінарных кніг, каб здзіўляць сяброў.

Квэст-гульня

Вас чакае квэст “Скарбонка беларуская”.

Тэатральны куток

- Казка “Чароўная дудка” лялечнага тэатра бібліятэкі "Юнацтва".

- Аўтарскі тэатр "Баечная крутаверць" Вольгі Сандрыкавай.

- Тэатр-батлейка ДУА "Сярэдняя школа №33" "Берасцейцы".

Літаратурная кавярня

Сустракаемся з беларускімі аўтарамі за кубкам кавы або гарбаты.

Кожнага госця чакае дрэва “Мова беларуская”. Разам паспрабуем, каб яно зацвіло!

Выставы ЛЕПШЫХ КНІГ НА РОДНАЙ МОВЕ, ФОТАЗОНЫ, фотаакцыя #ЧЫТАЮ_па_БЕЛАРУСКУ.