27 жніўня ў 16.00 у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё выставы «Па слядах музейных экспедыцый», прымеркаванай да 70-годдзя музея. На выставе будуць прадстаўлены найбольш яскравыя прадметы з этнаграфічнай калекцыі музея, сабраныя падчас экспедыцый па Брэсцкай вобласці.

Многія прадметы будуць экспанавацца ўпершыню: калодны вулей і дымакур, калекцыя жаночых безрукавак і рэканструкцыя галаўнога ўбора Дамачаўскага строю, знакамітыя камянецкія прасніцы і драўляныя кампазіцыі народнага майстра Мікалая Тарасюка.

Выстава будзе працаваць да 10 лістапада 2020 г. Сардэчна запрашаем пазнаёміцца з традыцыйнай культурай свайго края!

Служба інфармацыі «Горад FM»